Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыянты ня ўбачылі вандалізму ў Курапатах
10:47, 01/12/2005

Супрацоўнікі міліцыі не знайшлі прыкметаў вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, акрамя "падзеньня верхняй часткі лавы Клінтана". Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі у РАУС Менскага раёну. Супрацоўнікі РАУС мяркуюць, што “падзеньне пліты з лавы магло адбыцца і без чалавечага удзелу. У сувязі з рэзкімі зьменамі надвор’я яна магла сама ўпасьці”, – кажуць міліцыянты.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, цяпер высьвятляецца, хто і зь якімі матывамі пашкодзіў мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі”, усталяваны ў Курапатах. У РАУС Менскага раёна паведамілі, што “калі агляд месца здарэньня выявіць, што мела месца парушэньне зламыснае дзеяньне, то будзе разглядацца пытаньне аб пачатку крымінальнай справы”.

Нагадаем, што невядомыя вандалы зноў разьбілі мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, гэтак званую лаву Клінтана. Ва ўрочышчы зламана каля дзесяці крыжоў, пашкоджаны і абраз Маці Божай Курапацкай. У міліцыі Менскага раёну “Радыё Свабода” паведамілі, што сёлета ў лістападзе яны зьнялі патруляваньне Курапатаў з-за недахопу службоўцаў.

Гэта ня першы выпадак вандалізму ў дачыненьні да лавы Клінтана. Яна была пашкоджаная ўлетку 2001 году, у студзені 2002 адноўлены мэмарыяльны знак урачыста адкрываў тагачасны амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. Улетку 2003 году лаву Клінтана зноў пашкодзілі, тады амэрыканская амбасада зрабіла заяву, што калі беларускія ўлады ня здольныя забясьпечыць аховы мэмарыяльнага знаку, яе можна перанесьці на тэрыторыю амбасады. Дагэтуль ніхто зь вінаватых у вандалізьме ў Курапатах ня быў знойдзены і пакараны.










фота svaboda.org

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: