Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўнік офіса АБСЕ наведаў палітвязня Міколу Статкевіча
15:35, 01/12/2005

Кіраўнік офіса АБСЕ у Мінску амбасадар Оке Петэрсан наведаў старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча, які адбывае пакаранне (тры гады абмежавання волі) ў горадзе Баранавічы за арганізацыю акцый пратэста супраць фальсіфікацыі вынiкаў рэферэндума і парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2004 года.

Сутрэча адбылася ў баранавіцкай “Рамбыттэхніцы”, дзе Статкевіч мусіць працаваць радыёмеханікам. У сустрэчы ўзялі ўдзел сябры баранавіцкай гарадской арганізацыі Народнай Грамады – Аляксандр Долмат, Анатоль Вайцяхоўскі і Віктар Сырыца. Усе яны ў розны час згубілі працу па палітычных матывах.

Каментуючы гэты факт М. Статкевіч адзначыў, што рэпрэсіі супраць партыі ў апошнія гады набываюць усё больш масавы характар. Але ён не ведае ні воднага выпадку, калі б сябра партыі, які б апынуўся пад пераследам, спыніў сваю партыйную працу. Нягледзячы на псіхалагічныя і фізічныя выпрабаванні, рэпрэсаваныя сацыял-дэмакраты ўспрымаюць незаконныя і немаральныя дзеянні супраць сябе, як доказ маральнасці і неабходнасці справы, якой яны служаць.

На сустрэчы О.Петэрсана з М.Статкевічам таксама прысутнічалі карэспандэнты газеты “Intex-press” – мясцовага выдання, якое з наступнага года з рашэння ўлады нельга будзе атрымаць па падпісцы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: