Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Першы намесьнік старшыні Менгарвыканкама Мікалай Панцялей 30 лістапада праводзіў сход з прадстаўнікамі Менскага Мотавэлязаводу. На сход запрасілі пракурора Ленінскага раёна Аляксея Стука, які папярэдзіў рабочых аб адказнасьці за правядзеньне несанкцыянаваных уладамі вулічных акцый. Пры гэтым, як паведамляе “Радыё Свабода”, прадстаўнікі ўлады не рабілі ніякіх абяцаньняў рабочым што да паляпшэньня іх становішча і павышэньня заробкаў.
Нагадаем, 25 лістапада рабочыя заводу перакрылі Партызанскі праспэкт, патрабуючы выплаціць ім заробак. Прадстаўнікі адміністрацыі паабяцалі тады рабочым, што 29 лістапада завод зь імі разьлічыцца. Сапраўды, 29 лістапада рабочыя атрымалі затрыманыя заробкі.
Рабочыя казалі, што на сходзе выступіў пракурор Ленінскага раёна Аляксей Стук. Ён зачытаў некаторыя артыкулы крымінальнага кодэксу і паведаміў, што за правядзеньне несанкцыянаваных уладамі акцый рабочых прыцягнуць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці.