Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мікола Статкевіч: «Гэты закон сведчыць аб панічным і некантралюемым страху рэжыма» 15:40, 01/12/2005
Каментуючы апошнія заканадаўчыя ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі аб увядзенні працяглага турэмнага зняволення за ўдзел у дзейнасці юрыдычна ліквідаваных арганізацый, семінарах, прысвечаных публічным формам палітычнай дзейнасці, у несанкцыянаваных дэманстрацыях, за зварот да міжнародных арганізацый, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) заявіў: “Гэты закон сведчыць аб панічным і ўжо некантралюемым страху рэжыма перад народам. Відавочна, што найбольшы іх страх выклікае магчымасць публічных масавых пратэстаў супраць ператварэння выбараў у імітацыю. Таксама ўлада хоча прымусіць дэмакратычных актывістаў працаваць ў створаных ёю “клонах”: сацыял-дэмакратычным, польскім, магчыма ў будучым – у пісьменніцкім. Але калі людзі хочуць працаваць разам для свабоды, яны знойдуць формы сваёй працы, нягледзячы ні на якія вар’яцкія “законы”.
Нагадаем, что Мікола Статкевіч, які адбывае пакаранне (тры гады абмежавання волі) ў горадзе Баранавічы за арганізацыю акцый пратэста супраць фальсіфікацыі вынiкаў рэферэндума і парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2004 года.