Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч: «У Кіеве вызначаецца вэктар эўрапейскай палітыкі адносна Беларусі»
12:20, 02/12/2005

Сёньня завяршаецца візыт кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча ва Ўкраіну. Учора спадар Мілінкевіч выступіў на міжнародным грамадзкім форуме “Супольнасць дэмакратычнага выбару”, арганізатарам якога разам з іншымі ўплывовымі інстытутамі з’яўляецца міністэрства замежных спраў Украіны. Аляксандр Мілінкевіч прэзэнтаваў бачаньне беларускімі дэмсіламі разьвіцьця палітычнай сытуацыі ў Беларусі і пэрспэктываў замежнапалітычнага супрацоўніцтва.

"Такія візыты таксама вельмі важныя, таму што трэба з суседзямі сустрэцца на розных узроўнях. У Вільні быў вельмі высокі ўзровень прыёму, таму што была афіцыйная сустрэча з прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам. І я лічу, што гэта вялікі посьпех беларускіх дэмакратычных сілаў, калі адзіны кандыдат мае магчымасьць сустрэцца з прэзыдэнтам. Ва Ўкраіне не заплянавана афіцыйнага візыту да прэзыдэнта, але мы аб ім і не дамаўляліся. На такіх канфэрэнцыях, як тут, вельмі многае фармулюецца дачынна палітыкі іншых краінаў наконт Беларусі. Таму я лічу вельмі важным уплываць на гэтыя рэчы. На такіх сустрэчах, якія адбываюцца ў Кіеве вызначаецца ўвогуле вэктар эўрапейскай палітыкі адносна нашай краіны, ” – паведаміў Аляксандр Мілінкевіч “Радыё Свабода”.

Знаходжаньне Аляксандра Мілінкевіча ў Кіеве супала з самітам Украіна-Эўрапейскі Зьвяз і сёньняшнім самітам дэмакратычных краінаў Усходняй Эўропы. Там сабраліся першыя асобы шэрагу краінаў. Спадар Мілінкевіч не выключае, што сёньня могуць адбыцца неафіцыйныя сустрэчы з вядомымі палітыкамі і, магчыма, першымі асобамі некаторых краінаў.

На форуме ў Кіеве вызначаецца, як будуць сябе супольна паводзіць заходнія краіны адносна Беларусі ў год прэзыдэнцкіх выбараў. Як Эўропа можа дапамагчы дэмакратычнаму працэсу, незалежным мэдыям, як яна можа забясьпечыць і гарантаваць празрыстасьць і дэмакратычнасьць выбараў у Беларусі. Але асноўны разьлік аб’яднаная апазыцыя робіць на свае сілы.

"Мы разьлічваем на свае сілы. Мы ведаем, што справа дэмакратызацыі Беларусі - гэта справа беларускага народу. Але падтрымка міжнароднай супольнасьці, салідарнасьць для нас надзвычай важная. Таму што Беларусь сама сябе ўпакавала ў самаізаляцыю, а мы хочам вывесьці яе з гэтага. І мы хочам гарантаваць эўрапейскім краінам, што новая Беларусь будзе праводзіць зусім іншую, новую палітыку”, -- сказаў Мілінкевіч.

Пасьля візыту ва Ўкраіну Аляксандар Мілінкевіч працягне сэрыю паездак у Беларусі. 5 сьнежня ён накіруецца ў Гомель, потым наведае Рэчыцу, Сьветлагорск, Жлобін, Асіповічы, Мар’іну Горку, Сьвіслач і Маладэчна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: