Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадары краінаў Эўразьвязу наведалі Курапаты
12:19, 02/12/2005

Амбасадары краінаў Эўразьвязу, акрэдытаваныя ў Беларусі, 1 снежня наведалі ўрочышча Курапаты, каб на свае вочы пабачыць сьляды вандалізму.

“Мы чулі пра тое, што тут пабывалі вандалы і разбурылі крыжы і амэрыканскую лаву. Мы падумалі, што лепш прыйсьці і пабачыць гэта на свае вочы, і мы былі шакаваныя, што людзі так могуць рабіць. Мы хочам таксама выказаць сваю павагу і ўшанаваць памяць ахвяраў рэпрэсіяў. І мы з задавальненьнем заўважылі, што тое, што было разбурана, ужо адноўлена. Мы спадзяемся, што ўлады зробяць усё магчымае, каб усё аднавіць да першапачатковага выгляду і абараняць гэта”, -- паведаміў “Радыё Свабода” амбасадар Вялікабрытаніі Браян Бэнэт.

Амбасадар Францыі Стэфан Шмялеўскі згадаў, як некалькі гадоў таму ён пры гэткіх жа абставінах наведваў мэмарыял ахвярам галакосту “Яма”, які таксама апаганілі вандалы:

“Ва ўсіх краінах Эўропы паважаюць ахвяраў. Трэба такую павагу захоўваць. Гэта пытаньне культуры і цывілізацыі”, -- сказаў Стэфан Шмялеўскі.

“Страшнае месца, якое трэба памятаць, і не дапускаць такіх актаў вандалізму, якія тут адбыліся. А калі яны адбываюцца, то трэба паказваць сваю пазыцыю і аднаўляць”, -- упэўнены амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас.

“Я ў шоку, што такі вандалізм тут існуе. Паколькі я амбасадар Нямеччыны, то гэта мяне асабліва тычыцца, паколькі многія з забітых ад 1939 да 1941 году загінулі тут у выніку пакту Гітлера і Сталіна. Курапацкі мэмарыял — гэта таксама нагода ўспомніць пра хаўрус, які заключылі самыя жахлівыя дыктатары 20 стагодзьдзя”, -- заявіў нямецкі амбасадар Марцін Хэкер.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: