Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Лукашэнка ідзе тым самым шляхам, што і Слобадан Мілошавіч»
10:16, 05/12/2005

У Літве палітыкі працягваюць камэнтаваць прынятыя ў пятніцу ў Беларусі папраўкі да Крымінальнага кодэксу. Літоўскі парлямэнтар Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што Лукашэнка ідзе шляхам, які можа скончыцца міжнародным Гаагскім трыбуналам.

Эмануэліс Зінгерыс, сыгнатар Акту аб незалежнасьці Літвы, цяпер у Сойме ачольвае падкамітэт палітыкі суседзтва, і зьяўляецца сябрам соймавай дэлегацыі у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. У Сойме ён належыць да апазыцыйнай фракцыі “Саюзу айчыны” (кансэрватары, хрысьціянскія дэмакраты і партыя былых палітвязьняў), таксама працуе у парлямэнцкай групе “За дэмакратычную Беларусь”. Э.Зінгерыс заявіў, што “для трох балтыйскіх краінаў пазыцыя адносна дыктатуры Лукашэнкі і падтрымка беларускіх дэмакратаў зьяўляецца меркаю нашай уласнай свабоды і дэмакратыі”.

Літоўскі парлямэнтар заявіў “Радыё Свабода”:

“Думаю, гэта лягічны крок для Лукашэнкі, у працяг парушэньняў усіх канвэнцыяў адносна правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў. Шкада, што ў гэтым удзельнічае і афіцыйная Масква. Расейская Дума амаль у той самы час прыняла закон, накіраваны супраць грамадзкіх арганізацыяў, хай сабе і не настолькі у стылю Мусаліні, як у Беларусі.

Але ўсё разам гэта сынхранізаваны адказ на разьвіцьцё дэмакратыі ў рэгіёне, гэта супольны рух у адваротны бок ад усяго дэмакратычнага сьвету. Мы жывем у пэрыяд постсавецкага рэваншу. Усе СМІ ў Беларусі, якія кантралююцца рэжымам, робяцца бастыёнам супраціву дэмакратыі і правам чалавека.

Лукашэнка думае, што будзе доўга кіраваць, але ён ідзе тым самым шляхам, што і Слобадан Мілошавіч, які цяпер стаіць перад трыбуналам у Гаазе.

Беларуская ўлада сама арганізуе правакацыі, каб абвінаваціць дэмакратычны рух. На кангрэсе дэмсілаў я бачыў сотні інтэлектуалаў, гэта людзі, адказныя за свае дзеяньні, не радыкалы і не правакатары. Тая атмасфэра мне нагадала сваім ўздымам часы Саюдзісу. Гэтыя людзі ў такіх цяжкіх умовах здолелі абраць адзінага кандыдата, Аляксандр Мілінкевіч прыяжджаў у Літву і меў тут сустрэчы з нашым прэзыдэнтам, у парлямэнце, і мы ўсе бачылі, які гэта разумны, інтэлігентны чалавек.

Мы не прызнаем беларускі парлямэнт і кіраўніка дзяржавы і падтрымліваем усе санкцыі Эўразьвязу супраць уладаў, якія тэрарызуюць сваю краіну. Хутка гэтыя санкцыі будуць такія, што Лукашэнка перастане насьміхацца зь іх. І мы абвесьцім як мага шырэй прозьвішчы ідэолягаў – мікра-гебэльсаў, -- як людзей, якія ўчынілі ідэалягічнае злачынства, якое цяпер пераходзіць на ўзровень крымінальнага. Беларускі рэжым ідзе да таго, каб быць перакваліфікаваным у крымінальны”.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: