Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гомельскія ўлады пагражалі рэпрэсіямі ўдзельнікам акцыі кіроўцаў аўтобусаў 10:32, 06/12/2005
5 сьнежня кіроўцы аўтобусаў г. Гомеля выйшлі на плошчу Леніна, каб выказаць пратэст супраць нізкіх заробкаў і высокіх планаў на транспартныя перавозкі пасажыраў. Напярэдадні адзін з кіроўцаў, Аляксандр Еўсяйчук, быў выкліканы да дырэктара аўтапарка, дзе яго чакалі намесьнік начальніка РУУС Савецкага раёна і невядомы чалавек у цывільным, якія сталі пагражаць звальненьнем ды іншымі пакараньнямі ў выпадку, калі А. Еўсейчук прыме ўдзел у акцыі пратэсту.
Акцыя пратэсту працягвалася гадзіну і скончылася тым, што кіроўцы падпісалі калектыўную скаргу ў Камітэт дзяржкантролю, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.