Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч правёў шэраг сустрэчаў з жыхарамі Гомеля. Першая сустрэча прайшла ля прахадной хлебазаводу №4. Другая прайшла на Цэнтральным рынку. Там Аляксандар Мілінкевіч размаўляў з прадпрымальнікамі.
Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў наведаў таксама Цэнтар занятасьці насельніцтва.
Праваслаўны храм Архістратэга Міхаіла на Рэчыцкайц шашы, дзе Аляксандар Мілінкевіч меўся сустрэцца зь вернікамі, аказаўся зачынены на рамнт. Аб’яву вывесілі ўчора вечарам. У аб’яве гаварылася, што царква зачыненая “для промывки потолков и стен”.
Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся таксама з пратэстанцкімі пастарамі.
У другой палове дня адзін кандыдат ад апазыцыйных сілаў сустрэнецца са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту транспарту і з жыхарамі гораду, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва заправачнай станцыі.
На вечар заплянаванае наведваньне хакейнага матчу паміж камандамі “Гомель” і “Керамін”, паведамляе “Радыё Свабода”.