Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зноў пачалася прымусовая падпіска на дзяржаўныя выданні 10:10, 06/12/2005
Да 20 снежня кіраўнікі і намеснікі па ідэалагічнай працы прадпрыемстваў Дзяржынскага раёна (Мінская вобл.) павінныя падаць у райвыканкам пісьмовыя справаздачы пра вынікі правядзення ведамаснай і індывідуальнай падпіскі на шэраг дзяржаўных выданняў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным пасланні старшыні Дзяржынскага райвыканкама А. Кадэта, датаваным 15-м лістапада.
"У сувязі з пачаткам падпісной кампаніі на 1 паўгоддзе 2006 г. і ўлічваючы палітычную важнасць дадзенага мерапрыемства", А. Кадэт просіць адрасатаў "узяць пад асабісты кантроль стан ведамаснай падпіскі" на "Советскую Белоруссию", "Рэспубліку", "Звязду", "Мінскую праўду", "Сцяг Кастрычніка" і іншыя выданні. Падшыўкі "вядучых" газет павінныя знаходзіцца "ў даступным для супрацоўнікаў месцы на кожным вытворчым участку", - падкрэслівае аўтар паслання.
Індывідуальную падпіску старшыня райвыканкама таксама не абышоў увагай і прадпісаў дзеля яе паспяховага правядзення "арганізаваць працу грамадскіх распаўсюднікаў ва ўзаемадзеянні з намеснікам кіраўніка па ідэалагічнай працы і прафсаюзнай арганізацыяй", а таксама за кошт арганізацыі "аказаць матэрыяльную падтрымку ў падпісцы на асноўныя дзяржаўныя выданні" ветэранам і маламаёмасным, паведамляе прэс-служба БАЖ.