Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сумесная заява ЗША і Еўрасаюза аб акце вандалізму ў Курапатах 10:51, 06/12/2005
Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз асуджаюць нядаўняе наўмыснае нанясенне шкоды мемарыяльнаму комплексу Курапаты. Невядомыя вандалы выразалі свастыку на рэлігійнай іконе, павалілі альбо пашкодзілі каля дзесятка крыжоў, а таксама ізноў сапсавалі мемарыяльную лаўку, якая была ўсталявана ў 1994 годзе Прэзідэнтам Клінтанам. Гэтыя крыжы і лаўка былі размешчаныя тут у памяць аб дзесятках тысяч бязвінных ахвяр НКВД ў Беларусі, якія былі забітыя ў Курапатах. Апаганенне гэтага мемарыялу зневажае памяць аб тых ахвярах і дэманструе пагарду да ўсяго беларускага народа, гаворыцца ў заяве.