Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывісты з Вілейкі плануюць скардзіцца ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі 15:05, 07/12/2005
5 сьнежня ў адміністратыўнай камісіі пра Вілейскім выканкаме адбылося паседжаньне па справе распаўсюднікаў інфармацыйнага бюлеценя, прысьвечанага Дню Салідарнасьці з палітзьняволенымі і сем`ямі зьніклымі без зьвестак, паведамляе ПЦ "Вясна".
Яшчэ 12 лістападаў у Вілейцы за распаўсюд інфармацыйнага бюлеценя былі затрыманыя лідэр мясцовай арганізацыі АГП Уладзімір Малярчук і актывіст Таварыства Беларускай мовы Мікалай Сусла. Уладзімір Малярчук сьцьвярджае, што за час, які прайшоў з дня затрыманьня пратакол быў перароблены супрацоўнікамі міліцыі.