Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Недзяржаўную газету «Мясцовы час» высяляюць з памяшкання
12:16, 09/12/2005

Рэдакцыя недзяржаўнай пінскай газеты “Мясцовы час” (выдавецкі дом “Інтэкс-прэс”) атрымала ад кіраўніцтва гатэлю «Спорт» пісьмовае паведамленне аб скасаванні дамовы арэнды офіснага памяшкання з 31 студзеня 2006 г. Адміністрацыя гатэлю, які належыць Беларускаму абаронна-спартыўнаму тэхнічнаму таварыству (БелОСТО), ніяк не абгрунтоўвае свайго рашэння.

Тэрмін дамовы арэнды паміж адміністрацыяй гатэлю і рэдакцыяй скончыцца толькі ў ліпені 2006 г. Рэдакцыя рэгулярна плаціла за арэнду і камунальныя паслугі і прэтэнзій з боку арандадаўцаў ніколі не атрымлівала.

Галоўны рэдактар газеты Віктар Ярашук лічыць гэта чарговым крокам мясцовых уладаў па ўдушэнні незалежнага выдання. З рэдакцыяй не заключыла дамовы на друк Пінская рэгіянальнай друкарня; Пінскае аддзяленне «Белсаюздруку» адмовілася ад супрацоўніцтва; “Мясцовы час” не ўключылі ў падпісны каталог на 2006 год, і паштовыя аддзяленні Пінску адмаўляюцца прымаць падпіску на газету. У звязку з гэтым рэдакцыя “Мясцовага часу” ў нумары газеты за 8 снежня звярнулася да сваіх чытачоў з прапановай падаваць у суд на работнікаў пошты, якія парушаюць канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне інфармацыі, а таксама Закон РБ “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”.

Служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: