Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 910 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Намесьнік старшыні ПАРЭ крытыкуе палітычныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс
16:20, 09/12/2005

Папраўкі ў беларускае заканадаўства, ухваленыя напярэдадні "саветам рэспублікі", скрытыкаваў намесьнік старшыні Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Тадэвуш Івіньскі. Ён сказаў Радыё Свабода: “Такія папраўкі трэба ацэньваць адназначна крытычна, бо гэта спроба заблякаваць тыя крыніцы незалежнай інфармацыі ў Беларусі і зь Беларусі, якія пакуль яшчэ ёсьць. Як намесьнік старшыні ПАРЭ, я павінен адзначыць, што летась Асамблея ўхваліла справаздачу ў справе сытуацыі ў Беларусі, дзе гаворыцца аб тым, што дэмакратыя, свабода слова асабліва ў гэтай краіне знаходзіцца пад пагрозай. Ад таго часу, на жаль, нічога не зьмянілася ў лепшы бок. Гэтыя папраўкі, напэўна, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі, што адбудуцца ў наступным годзе. Гэта спроба заблякаваць усё”.

"Савет Рэспублікі" зацьвердзіў папраўкі да Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў учора. “За” выказаліся ўсе 47 сэнатараў, галасоў “супраць” не было. На мінулым тыдні гэтыя папраўкі, унесеныя Лукашэнкам, ухваліла "палата прадстаўнікоў". Законапраект яшчэ мае падпісаць кіраўнік дзяржавы.

Папраўкі, сярод іншага, прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за “дэстабілізацыю сытуацыі” і дыскрэдытацыю краіны і яе ўладаў, перадачу заведама непраўдзівых зьвестак аб сытуацыі ў Беларусі замежным і міжнародным арганізацыям. За гэта чакае пакараньне ад штрафу і шасьцімесячнага арышту да пазбаўленьня волі тэрмінам да пяці гадоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: