Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыня КДБ: 20 снежня чакайце першых справаў
12:22, 12/12/2005

2 сьнежня папраўкі ў Крымінальны кодэкс прынялі ў так званай “палаце прадстаўнікоў” у другім чытаньні. Сэсія верхняй палаты "парлямэнту" зацьвердзіла законапраект 8 сьнежня. Аляксандр Лукашэнка падпіша 12 сьнежня. 20 сьнежня (у Дзень чэкіста) законапраект уступіць у сілу. Пасьля прыняцьця законапраекту старшыня КДБ Сухарэнка пракамэнтаваў яго гэтак: «Некаторыя артыкулы законапраекту накіраваныя на канкрэтных пэрсонаў. Хутка вы самі даведаецеся. Першых працэсаў можаце чакаць ужо на Дзень чэкіста. У КДБ ёсьць доказы. У нас ужо ад 2 да 3 тысячаў маладых людзей трапілі ў сеткі, расстаўленыя нашымі ворагамі для дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі». С.Сухарэнка паабяцаў, што «зваротнай сілы закон мець ня будзе...». Якія працэсы могуць пачацца ў дзень уступленьня паправак у сілу, ён не ўдакладніў.

Са словаў старшыні КДБ: «Законапраект напраўлены на недапушчэньне такіх падзеяў, што мелі месца ва Ўкраіне, Грузіі». У гэтых краінах у 2003—2004 гадах у адказ на выбарчыя фальсыфікацыі людзі выйшлі на вуліцы.

Журналістка Ірына Халіп, якую ня раз спрабавалі зачапіць за «дыскрэдытацыю» розных высокіх асобаў, лічыць, што 20 сьнежня нічога ня зьменіцца: «Як саджалі журналістаў і палітыкаў бяз гэтага закону, так і будуць саджаць. Хочуць нас запалохаць, дык ня выйдзе. Быў бы чалавек, артыкул знойдуць. Знайшлі ж для Марыніча «авалоданьне чужой маёмасьцю». Я думаю, што гэты закон напраўлены якраз супраць сёньняшніх чыноўнікаў і дэпутатаў, ён іх і прыхлопне. Ніхто ж болей не дыскрэдытуе Рэспублікі Беларусі, чымсьці яны самі. Так што калі прыйдзе дэмакратычная ўлада, прапаную ўсіх гэтых чыноўнікаў пасадзіць за дыскрэдытацыю Беларусі, а потым гэты закон адмяніць», -- сказала Ірына Халіп газэце “Наша Ніва”.

Фота tut.by

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: