Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
CPJ: «Законапраект адкіне Беларусь у змрочныя часы сталінізму…» 10:27, 12/12/2005
Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай, у якой выказаў устрывожанасць праектам закона, які, на думку арганізацыі, "зробіць крытыку на адрас аўтарытарнага Аляксандра Лукашэнкі і яго ўраду нагодай для турэмнага пакарання на тэрмін да 5 гадоў". Гаворка ідзе пра законапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты РБ па пытанні ўзмацнення адказнасці за дзеянні, накіраваныя супраць чалавека і грамадскай бяспекі", які прадугледжвае папраўкі ў Крымінальны Кодэкс РБ.
На думку выканаўчага дырэктара CPJ Эн Купер, гэты дакумент "эфектыўна "крыміналізуе" крытыку на адрас дзяржаўнага кіраўніцтва і адкіне Беларусь у змрочныя часы сталінізму".