Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія праваабаронцы правялі акцыю ў Дзень правоў чалавека
10:56, 12/12/2005

10 сьнежня – Міжнародны дзень правоў чалавека. Пачатак яго быў закладзены ў 1948 годзе, калі Генэральная асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека і вызначыла гэты дзень як Міжнародны дзень правоў чалавека. Праваабаронцы па ўсім сьвеце разам з палітычнымі і грамадзкімі дзеячамі ладзяць разнастайныя акцыі -- маніфэстацыі, пікеты, канфэрэнцыі, прымаюць заявы і заклікі ў абарону людзей, чые правы парушаюцца. У Мінску на прасьпекце Незалежнасьці каля будынку Міністэрства ўнутраных справаў вядомыя беларускія праваабаронцы раздавалі мінакам надрукаваную справаздачу спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі Камітэту ў справе правоў чалавека ААН Адрыяна Севярына на беларускай мове.

Нагадаем, што беларускія ўлады адмівілі спадару Севярыну ва ўездзе на Беларусь пад час падрыхтоўкі ім гэтай справаздачы. Адзін з асобнікаў справаздачы быў перададзены праз дзяжурнага супрацоўніка МУС міністру Уладзіміру Навумаву.

Усяго праваабаронцы раздалі каля 1400 асобнікаў гэтай брашуры, каб людзі змаглі азнаёміцца з праблемай правоў чалавека на Беларусі і яе аналізам еўрапейскімі структурамі.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў назіралі за акцыяй, але перашкодаў не чынілі.

У гэты ж дзень Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў выступіў з заявай, у якой Беларусь названая адной з краін, дзе перасьледуюцца змагары за правы чалавека. Раней на гэтым тыдні і група нобэлеўскіх ляўрэатаў зьвярнула ўвагу на парушэньні правоў працоўных у Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: