Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
1213 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэдактару часопісу «Magazyn Polski» вярнулі пашпарт
10:28, 12/12/2005

У Ленінскім АВІРы ў Горадні галоўнаму рэдактару часопіса «Magazyn Polski» Андрэю Пачобуту вярнулі пашпарт, у якім стаіць гербавая пячатка з надпісам ад рукі “часова абмежаваны выезд за мяжу” і подпісам начальніка абласнога АВІРу. Журналіст лічыць, што такім чынам міліцыянты спадзяюцца перашкодзіць яму ў спробе паехаць у Польшчу цераз Украіну.

Спадару Пачобуту раней анулявалі штамп у пашпарце, які дазваляе выезд “ва ўсе краіны сьвету”. Гэта было зроблена, каб актывіст непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў ня езьдзіў у Польшчу. Не зважаючы на гэта, журналіст трапіў у Варшаву праз Расею ды Украіну.

Калі ён вяртаўся з Польшчы дахаты — 20 кастрычніка на памежным пераходзе “Брузгі” беларускія памежнікі забралі ў яго пашпарт.

Андрэй Пачобут мяркуе, што пашпарт удалося вярнуць дзякуючы міжнароднаму розгаласу. Штамп на выезд за мяжу скасавалі апроч яго таксама тром ягоным калегам па СПБ — Юзафу Пажэцкаму, Веславу Кеўляку і Анджэю Пісальніку.

Міліцыянты патлумачылі, што гэта зроблена таму, што чатыры актывісты Саюзу палякаў зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара шчучынскага Дому польскага. Сьледзтва па гэтай справе працягнута да 27 сьнежня, паведамляе «Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: