Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Карэспандэнтку TVP не ўпусьцілі ў Беларусь 10:35, 12/12/2005
Пастаянную карэспандэнтку грамадзкай Польскай тэлевізіі (TVP) Агнешку Рамашэўскую не ўпусцілі на тэрыторыю Беларусі. Беларускія памежнікі заявілі журналістцы, што згодна зь міжнароднымі дамовамі, яна ня мае права ўехаць на тэрыторыю беларускай дзяржавы.
Агнешка Рамашэўска не разумее прычынаў гэткага рашэньня, бо мае дзейсную візу й пастаянную акрэдытацыю TVP.
«Калі памежнікі аддалі мне пашпарт аказалася, што яны не анулявалі маёй візы. Яны паставілі ў маім пашпарце пячатку, яйкая дазваляе на ўезд, а пазьней яе анулявалі й вярнулі мяне зь мяжы», - сказала журналістка TVP Польскаму радыё.
Агнешка Рамашэўска заявіла, што з патрабаваньнем паясьненьня справы яна зьвернецца да Консульства Беларусі ў Польшчы.