Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мiкалай Кiрычэнка не ведае беларускую мову?
10:54, 13/12/2005, «Народная воля»

Апошнiм часам стала глядзець на Першым нацыянальным тэлеканале перадачу “Добрай ранiцы, Беларусь!”. Некалькi разоў там з`яўлялiся сюжэты, прысвечаныя Нацыянальнаму акадэмiчнаму тэатру iмя Янкi Купалы. Напрыклад, напрыканцы лiстапада дырэктар Купалаўскага Мiкалай Кiрычэнка быў госцем ранiшняга эфiру з нагоды 85-годдзя тэатра. Мякка кажучы, я была вельмi здзiўлена, калi пачула, што на пытаннi журналiста артыст адказваў па-руску!

Спачатку не паверыла сваiм вушам! Варта адзначыць, што вядучыя “Добрай ранiцы” могуць размаўляць на мове Купалы i Багдановiча i калi-нiкалi гэта робяць са сваiмi беларускамоўнымi гасцямi.

Апошнi раз Кiрычэнку выцягнулi на экран у сувязi з новай прэм`ерай — мiстэрыяй “Сымон-музыка” паводле аднайменнага твору Якуба Коласа. I зноў жа, Кiрычэнка гаварыў пра адзiн з найлепшых спектакляў Купалаўскага не па-беларуску!

Можна па-рознаму ставiцца да былога дырэктара Купалаўскага тэатра Генадзя Давыдзькi, да ягоных выказванняў наконт таго, якiм павiнен быць дзяржаўны тэатр. Але Давыдзька амаль заўсёды прадстаўляў галоўны тэатр краiны на мове! I iнтэрв`ю ў якасцi дырэктара таксама даваў на мове.

Чаму не прапагандуе беларускую мову Кiрычэнка? Можа, ён забыўся, якiм тэатрам кiруе? Альбо ў хуткiм часе ў Купалаўскiм увогуле нельга будзе пачуць беларускае слова?..


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: