Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Польшчы адбыліся пікеты супраць рэжыму Лукашэнкі 17:53, 13/12/2005
12 снежня ў Варшаве каля беларускай амбасады, а ў мінулыя выходныя ў цэнтры Познані прайшлі акцыі, прымеркаваныя да гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Удзельнікі пікету каля беларускай амбасады ў Варшаве трымалі плякаты з надпісамі “Лукашэнка – прэзыдэнт ці злодзей?”, “Апошні дыктатар Эўропы ня мае гонару і сумленьня”, “Зьмены ў крымінальным кодэксе – турма за крытыку ўладаў”.
“Мы выступаем супраць дыктатуры Лукашэнкі. Хочам, каб лепш жыў беларускі народ, бо цяперашнія ўлады толькі сабе робяць лепей”, – заявіў «Радыё Свабода» адзін з удзельнікаў акцыі.
Удзельнікі пікету спрабавалі перадаць свае патрабаваньні прадстаўнікам беларускай амбасады, але да іх ніхто ня выйшаў.
Між тым у мінулыя выходныя польская арганізацыя Маладыя Дэмакраты разам зь сябрамі Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру, наладзілі акцыю ў самым цэнтры Познані.
Удзельнікі акцыі ў Познані нагадвалі палякам, што яны карыстаюцца з правоў, якіх ня маюць грамадзяне Беларусі.
Праз гукаўзмацняльную апаратуру былі прачытаныя ўсе пункты Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека – па-польску і па-беларуску. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты зьніклых беларускіх палітыкаў і гармадзкіх дзеячаў, бела-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты.