Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: «Гэта даніна павагі да мужнасьці і годнасьці»
10:50, 13/12/2005

Аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” абвясьціў ляўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека за 2005 год. Імі сталі палітвязьні Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Сяргей Скрабец, Мікола Аўтуховіч, Андрэй Клімаў, а таксама Саюз палякаў Беларусі і Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, якія працягваюць сваю дзейнасьць пад ціскам уладаў. Прэмія была заснаваная “Хартыяй’97” у 1998 годзе.

Каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў зазначыў «Радыё Свабода», што нават сьпіс сёлетніх ляўрэатаў яскрава сьведчыць, наколькі пагоршылася сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі:

“Акрамя двух арганізацыяў, усе ляўрэаты знаходзяцца ў турме ці “на хіміі”. Тое, што адзначаныя гэтыя людзі,– гэта даніна павагі да іх мужнасьці і годнасьці. Але гэта і сьведчаньне пра тое, што і менавіта такім шляхам, праз арышт, праз затрыманьне, праз турму можна шукаць праўду, бараніць свае правы”.

Двое зь сёлетніх ляўрэатаў Хартыі’97 – Сяргей Скрабец і Мікалай Аўтуховіч – у турме адстойвалі свае правы праз шматдзённую галадоўку пратэсту, ставячы сваё здароўе і жыцьцё пад пагрозу.

Іншы палітвязень Мікола Статкевіч зазначыў, што дзякуючы менавіта “Хартыі’97” і незалежнай прэсе, якія стала надавалі ўвагу, яму ўдалося палепшыць умовы свайго ўтрыманьня на так званай “хіміі”. Спадар Статкевіч пільна сочыць за сытуацыяй і ў Баранавічах, і ўва ўсёй краіне:

“Людзі напалоханыя. Да мяне вельмі часта прыходзяць і актывісты дэмакратычных арганізацый, і проста жыхары гэтага гораду, і я вымушаны неяк супакойваць іх, неяк абнадзейваць, але сытуацыя пагаршаецца, і апошнія законапраекты – гэта ўжо культывацыя страха. Безумоўна, дэмакратычныя сілы не павінны саступаць”, -- кажа Мікола Статкевіч.

Непрызнаная ўладамі старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс лічыць сумным, што ў цэнтры Эўропы даводзіцца дамагацца выкананьня правоў чалавека, свабоды слова і сходаў:

“Мы імкнёмся захаваць, нягледзячы на існуючыя абставіны, адзінства арганізацыі, якая трымаецца ў асноўным на нашых людзях, і працягваць працу, не ведаю, як гэта доўга будзе і наколькі гэта будзе нам магчыма. Але мяркую, што кожны павінен мець сілы, каб змагацца за свае правы”, -- сказала “Радыё Свабода” Анжаліка Борыс.

Дырэктар закрытага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас мяркуе, што сьпіс ляўрэатаў красамоўна сьведчыць аб сытуацыі ў Беларусі, калі рэальная пагроза паўстала перад усімі, хто мае альтэрнатыўны пукнт погляду. Але ягоны ліцэй будзе дзейнічаць надалей:

“У нас было ад самага пачатку цьвёрдае рашэньне працаваць да апошняга, пры любых умовах, пакуль мы фізычна можам гэта рабіць. І мы гэта робім: дзеці вучацца з задавальненьнем, выкладчыкі працуюць таксама. Пакуль ліцэй жыве”, -- сказаў Ўладзімер Колас.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: