Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Сьветлагорску аштрафавалі актывіста апазіцыі 17:13, 13/12/2005
Суд Светлагорскага раёну наклаў штраф у памеры 300 тысяч рублёў на Вадзіма Богдана – аднаго з моладзевых актывістаў Светлагорска, сябра рэспубліканскай рады Таварыства беларускай мовы.
11 лістапада міліцыя правяла агляд кватэры 23-гадовага В. Богдана. Фармальнай прычынай агляду быў “пошук наркотыкаў”, але ніхто з аддзелу па барацьбе з наркотыкамі у правядзенні агляду не ўдзельнічаў. У кватэры міліцыя знайшла друкаваныя выданні – у асноўным бюлетэні аб Дні беларускай салідарнасці, які праводзіцца штомесяц 16 чысла.
Пасля гэтага В. Богдан двойчы выклікаўся ў раённы аддзел міліцыі. У выніку міліцыя склала пратакол аб адміністратыўным парушэнні з боку Вадзіма. І хоць падобны пратакол у адносінах да яго быў складзены ўпершыню, суд вырашыў аштрафаваць В.Богдана ў максімальным памеры, які можна накласці ў такіх выпадках.
Адміністратыўны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае парушэнні ў парадку вырабу і распаўсюджвання друкаванай прадукцыі. Але, па словах В. Богдана, міліцыя не выявіла выраб ці распаўсюд выданняў - было выяўлена толькі тое, што яны захоўваліся ў кватэры. Таму Вадзім абскрадзіў рашэнне суда - ў парадку, які вызначаны заканадаўствам.