Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Звычайны фашызм па-кобрынскі
12:20, 14/12/2005

У Кобрынскім раёне бліжэйшым часам будуць дзейнічаць добраахвотныя дружыны, у якія ўвойдуць былыя афіцэры. Пра гэта сёньня на сэсіі так званай “палаты прадстаўнікоў” паведаміў Віктар Кучынскі, абраны дэпутатам ад Кобрынскай выбарчай акругі. Пры абмеркаваньні пытаньня аб супрацьдзеяньні гандлю людзьмі Кучынскі сказаў, што ў Кобрынскім раёне апошнім часам зьявілася “зашмат чачэнцаў, азэрбайджанцаў ды асобаў іншых каўкаскіх нацыянальнасьцяў”. “У нас яны больш ня будуць знаходзіцца, яны паедуць дахаты ў свае Гімалаі. А цяпер яны, як прусакі, лезуць ва ўсе шчыліны,” – заявіў Кучынскі.

Супраць Віктара Кучынскага рэзка выступіла Вольга Абрамава. Яна абвінаваціла калегу ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Абрамава папярэдзіла Кучынскага, што калі ён сапраўды “пачне рабіць у Кобрыне зачысткі”, дык яна адразу “ўзбудзіць супраць яго крымінальную справу”, паведаміла “Радыё Свабода”.

Віктар Кучынскі ў парлямэнце ад 1990 году. Ад 1994 працаваў памочнікам прэзыдэнта ў асобых даручэньнях, ад 1997 да 2001 ўзначальваў дэпартамэнт гуманітарнай дапамогі Рэспублікі Беларусь. Вядомы сваім выказваньнем пра тое, што гатовы “абараняць прэзыдэнта з гранатамётам у руках”, а таксама прапановай увесьці крымінальную адказнасьць за гомасэксуалізм.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: