Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Літва будзе вучыць ахоўнікаў дыктатарскага рэжыму»
11:01, 14/12/2005

Беларуска-літоўскае супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры выклікае неадназначную рэакцыю ў Літве. Літоўская грамадзкасьць абураецца, што сродкі зь дзяржаўнага бюджэту выкарыстоўваюцца на навучаньне вайскоўцаў апошняга дыктатара ў Эўропе. Тым часам афіцыйныя прадстаўнікі літоўскага Міністэрства абароны заяўляюць, што гэта скіравана на разьвіцьцё дэмакратыі ў беларускім войску.

У літоўскай прэсе ўзьнятая тэма супрацоўніцтва Беларусі й Літвы ў вайсковай сфэры, пагадненьне аб якім было днямі падпісанае ў Менску.

“Літва будзе запрашаць да сябе і вучыць ахоўнікаў рэжыму апошняга дыктатара ў Эўропе Лукашэнкі”, -- піша адна зь літоўскіх газэтаў (“Ekstra ?inios"). Інфармацыю аб гэтым падае і балтыйскі найбуйнейшы інфармацыйны партал “Дэлфі”.

Дасюль у Літве шырока не паведамлялася аб гэтай двухбаковай дамове паміж беларускімі і літоўскімі вайскоўцамі, і літоўскія журналісты цьвердзяць, што даведаліся аб гэтым зь беларускіх СМІ. Мінабароны Літвы патлумачыла, што гэта шараговая падзея, якая ня вартая спэцыяльных прэс-рэлізаў, але пасьля ўзьняцьця тэмы літоўскімі журналістамі адказала на ўсе іх пытаньні.

Сакратар Міністэрства аховы краю Літвы Рэнатас Норкус патлумачыў, што праграма вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы ўзгодненая з альянсам і адпавядае яго плянам:

“Вызначана некалькі спосабаў (супрацоўніцтва). Іх няшмат, але ўсе яны скіраваныя на разьвіцьцё дэмакратычных прынцыпаў ва ўзброеных сілах Беларусі. У Менску будзе некалькі сэмінараў, мы распавядзем пра прававыя прынцыпы ў нашым войску, пра вайсковы бюджэт. У ліку іншага мяркуецца і візыт нашых вайсковых інжынэраў у Беларусь, дапамога ў ідэнтыфікацыі розных выбуховых рэчаў, якія засталіся ў Беларусі ад часоў Другой сусьветнай вайны. І ў нас плянуецца некалькі сустрэчаў, беларускія вайскоўцы будуць вучыцца ў нашай вайсковай акадэміі на ангельскай мове. Гэта ўсё частка нашай замежнай палітыкі, якая ажыцьцяўляецца праз праекты ў сфэры абароны”, -- заявіў Рэнатас Норкус “Радыё Свабода”.

Беларусь зьяўляецца партнэрам НАТО ў праграме “Партнэрства дзеля міру”.

Міністэрства аховы краю Літвы ачольвае сацыял-дэмакрат Гедымінас Кіркілас, у мінулай кадэнцыі Сойму ён быў старшынём камітэту замежных справаў, які ня раз заклікала да супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў розных сфэрах.

Лідэр апазыцыйнай партыі кансэрватараў парлямэнтар Андрус Кубілюс з гэтай нагоды заявіў “Радыё Свабода”:

“Узьнікае ўсё больш пытаньняў адносна палітыкі цяперашніх уладаў што да Беларусі. Калі мы падрыхтаваліся вучыць беларускіх вайскоўцаў, можа запрасіць яшчэ ў Літву і міліцыянтаў, якія ваююць супраць апазыцыі?”



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: