Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыянты сарвалі сустрэчу Мілінкевіча з інтэлігенцыяй 10:13, 14/12/2005
Супрацоўнікі міліцыі сарвалі сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча з інтэлігенцыяй у Берасьці. Яна плянавалася на кватэры аднаго зь мясцовых актывістаў. На сустрэчу сабраліся каля 70 чалавек. Але літаральна праз 20 хвілін прыйшлі міліцыянты.
Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што ім паступіў сыгнал аб правядзеньні ў памяшканьні несанкцыянаванага сходу.
Міліцыянты прыгразілі, што выклічуць спэцпадразьдзяленьне і складуць пратакол на гаспадара, калі ўдзельнікі сустрэчы не разыдуцца, паведаміла «Радыё Свабода”.