Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскае грамадзкае тэлебачаньне абуранае дэпартацыяй зь Менску сваёй карэспандэнткі
12:10, 14/12/2005

Прадстаўнік тэлебачаньня заявіў “Радыё Свабода”, што будзе рабіцца ўсё, каб дамагчыся дазволу на працу ў Беларусі для Агнешкі Рамашэўскай. Сёньня пра затрыманье спадарыні Рамашэўскай паведамляюць вядучыя польскія газэты, да гэтай тэмы працягваюць вяртацца найбольш папулярныя радыё і тэлеканалы краіны.

“Rzeczpospolita” адзначае, што ў журналісткі посьскага тэлебачаньня, якая мае сапраўдную беларускую візу і акрэдытацыю, беларускія памежнікі адабралі пашпарт і бяз пашпарта хацелі пасадзіць у самалёт, які адлятаў назад у Варшаву. “Gazeta Wyborcza” нагадвае, што Агнешка Рамашэўская да гэтага некалькі месяцаў працавала ў Беларусі, інфармуючы палякаў, сярод іншага, пра канфлікт вакол СПБ.

Гаворачы пра далейшыя захады польскага грамадзкага тэлебачаньня ў гэтай справе, ягоны прадстаўнік Яраслаў Шчэпаньскі заявіў “Свабодзе”:

“Пакуль мы будзем рабіць усё магчымае, каб усё ж дамагчыся дазволу на працу ў Беларусі для Агнешкі Рамашэўскай. Гэта няпростая справа, але мы будзем гэта рабіць. Але ў скрайнім выпадку польскае тэлебачаньне мае шмат журналістаў, якія маглі б працаваць у Беларусі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: