Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскай журналістцы анулявалі беларускую візу і дэпартавалі
15:15, 14/12/2005

У 14.40 з аэрапорту “Мінск-2” меў вылецець самалёт, на якім журналістка польскага тэлеканалу TVP1 Агнешка Рамашэўска будзе дэпартаваная з Беларусі ў Польшчу. Пра гэта паведаміла прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сама журналістка незадоўга да вылету. У дакуменце аб дэпартацыі, які 14 снежня выдалі спн. Рамашэўскай, падстава гэткіх дзеянняў беларускага боку пазначана як “other reasons” – “іншыя прычыны”. Беларуская віза ў пашпарце журналісткі ануляваная.

Усю ноч А. Рамашэўска правяла ў пакоі для дэпартаваных пад аховай супрацоўнікаў памежнай службы. Сёння яе здымала Беларускае тэлебачанне: тэлежурналісты высвятлялі, ці ведае яна, за што яе дэпартуюць. Журналістка заявіла ў адказ, што яна пачуваецца як персанаж кнігі “Працэс” Франца Кафкі, які не ведае, за што яго пераследуюць. Па яе словах, яна ўвесь час старалася трымаць перад тэлекамерай сваё журналісцкае пасведчанне з афіцыйнай акрэдытацыяй.

А. Рамашэўска за апошнія месяцы падрыхтавала некалькі дзесяткаў матэрыялаў пра Беларусь: у тым ліку пра канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі, пра першую акцыю салідарнасці 16 кастрычніка, пра Кангрэс дэмакратычных сілаў і г.д. Яна кажа, што, “магчыма, сустракалася тут з людзьмі, якія не падабаюцца беларускім дзяржаўным органам”, але ніякай дзейнасцю, акрамя журналісцкай, яна ў Беларусі не займалася.
Адносна магчымых крокаў у адказ з польскага боку спн. Рамашэўска лічыць за лепшае размаўляць пасля вяртання ў Варшаву.

У першы раз А. Рамашэўскай без тлумачэння прычын адмовілі ва ўездзе ў Беларусь 9 снежня. Пры гэтым журналістка мела не толькі дзейную беларускую візу, але і сталую акрэдытацыю МЗС Беларусі. Яна накіроўвалася ў Мінск, каб арганізаваць у Беларусі карпункт тэлеканалу TVP. Дакументы на акрэдытацыю прадстаўніцтва ўжо былі накіраваныя ў беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Тым часам, выканаўца абавязкаў прэс-сакратара МЗС Беларусі Руслан Есін у сваім каментары журналістам зазначыў, што А.Рамашэўску не ўпусцілі ў Беларусь на законных падставах і “ў строгай адпаведнасці з законам РБ аб парадку перасячэння мяжы”. Па яго словах, дзеянні польскай журналісткі маюць “правакацыйны і недружалюбны характар”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: