Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарадзенскія журналісты пратэстуюць супраць дэпартацыі Агнешкі Рамашэўскай
10:13, 15/12/2005

Гарадзенскія журналісты, сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў прынялі адмысловую заяву да беларускіх уладаў у сувязі з дэпартацыяй карэспандэнткі TVP-1 Агнешкі Рамашэўскай. Прапаноўваем Вашай увазе поўны тэкст гэтай заявы.

“Мы, гарадзенскія журналісты, абураныя дэпартацыяй нашай калегі, карэспандэнткі першага канала Польскага грамадскага тэлебачання Агнешкі Рамашэўскай.

Учора, у аэрапорце Мінск-2, куды Агнешка Рамашэўская прыбыла рэйсам з Варшавы, беларускія памежнікі не ўпусцілі яе ў краіну. Амаль суткі нашую калегу трымалі ў пастарунку аэрапорта, а затым дэпартавалі на радзіму. Пры гэтым Агнешка Рамашэўская мела дзейсныя беларускую візу і журналісцкую акрэдытацыю на працу ў Беларусі. Беларускія ўлады фактычна ніяк не патлумачылі свайго рашэння пра дэпартацыю Агнешкі Рамашэўскай.

Мы перакананыя, што сапраўднай прычынай дэпартацыі сталася тое, што Агнешка Рамашэўская працавала згодна журналісцкіх прафесійных стандартаў, а не так, каб дагадзіць беларускім ўладам. Яна асвятляла самыя вострыя тэмы грамадскага і палітычнага жыцця Беларусі: канфлікт вакол Саюза палякаў Беларусі, Кангрэс дэмакратычных сілаў, становішча палітычных зняволенных. Агнешка Рамашэўская таксама стала стваральнікам спецыяльнай праграмы на канале TVP1, пысвечанай Беларусі.

Дэпартацыю Агнешкі Рамашэўскай мы ацэньваем як чарговы крок беларускіх уладаў у справе татальнай ізаляцыі жыхароў краіны ад незалежных крыніцаў інфармацыі. У сітуацыі, калі ўлады амаль знішчылі беларускія незалежныя медыі, для жыхароў памежных з Польшчай рэгіёнаў сюжэты Агнешкі Рамашэўскай у навінах польскага тэлебачання – гэта, бадай, адзіная крыніца аб’ектыўнай інфармацыі пра ўласную радзіму.

Мы патрабуем ад беларускіх уладаў аднавіць дазвол на працу ў Беларусі для нашай калегі Агнешкі Рамашэўскай”.

Гарадзенскія журналісты, сябры БАЖ


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: