Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады дэманструюць страх перад нашай салідарнасцю 11:37, 15/12/2005
Адміністрацыя інтэрната аднаго з мінскіх ВНУ бярэ св студэнтаў, якія там жывуць, падпіскі аб тым, што яны ня будуць выключаць святло ў сваіх вокнах і запальваць Свечы салідарнасці. Аб гэтым распавядае студэнт адной са сталічных ВНУ, які даслаў электронны ліст на адрэс арганізатараў акцыі. 16-ты дзень кожнага месяца ў Беларусі праходзяць Дні салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў, палітзнаволенымі, незалежнымі журналістамі, усімі змагарамі за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Аўтар ліста, негледзячы на перашкоды, піша: "Заклікаю усіх - запаліце свечку на 15 хвілін і распавядзіце пра гэта сваім знаёмым і блізкім , бо ВОЛЯ не павінна быць пустым гукам!" Тэкст ліста прыводзім цалкам.
"Пішу , бо вельмі абураны тым, што адбылося сёння раніцай. Да нас завітала адміністрацыя інтэрнату, у якім я жыву, прымусіла падпісацца ў тым , што 16 снежня у нашым пакоі з 20-00 да 20-30 будзе запалена святло і дадала, што гэта абавязкова . Што было бы, калі б я адмовіўся, мяркую, тлумачыць ня трэба. Гэта сведчыць, што уладу палохаюць нават такія акцыі. Заклікаю усіх - запаліце свечку на 15 хвілін і распавядзіце пра гэта сваім знаёмым і блізкім , бо ВОЛЯ не павінна быць пустым гукам!"