Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Польшчы таксама рыхтуюцца да 16 сьнежня
14:30, 16/12/2005

«Джынсавая рэвалюцыя» – гэта загаловак артыкулу, зьмешчанага на старонках польскага цэнтрысцкага выданьня «Gazeta Wyborcza». З публікацыяй знаёміць Радыё Палёнія.

«Беларусы патрабуюць нашай падтрымкі, так як год таму яе патрабавалі ўкраінцы. Зь Беларусяй будзе больш цяжка, але дамо рады», – пераконваюць маладыя людзі. Варшаўскія беларусы і ўкраінцы ўпершыню разам арганізоўваюць супольную дэманстрацыю.

Ніхто не павінен зьдзіўляцца, калі сёньня атрымае SMS-паведамленьне наступнага зьместу: «У пятніцу, 16 сьнежня, ва ўсёй Польшчы й Эўропе будзем дэманстраваць сваю салідарнасьць зь Беларусяй. Прыйдзі а 18.00 пад будынак Бэльвэдэру. Перадай згаданую інфармацыю іншым».

Калі нехта не атрымае згаданага SMS-паведамленьня, хай перапіша яго з газэты й адправіць сваім сябрам. Такім чынам ён возьме ўдзел у вялікай акцыі падтрымкі беларускай апазыцыі.

16-ы дзень месяца – гэта ў Беларусі асаблівы дзень – 16 сьнежня 1999 году ў нявысьветленых умовах зьнік былы старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і бізнэсмэн Анатоль Красоўскі. Кожны год у гэты дзень праходзілі дэманстрацыі пад назовам «Мы памятаем». Апошнім разам у Менску міліцыя жорстка разагнала некалькі дзесяткаў дэманстрантаў і адабрала ў іх забароненыя бел-чырвона-белыя сьцягі. Менавіта тады адзін з апазыцыянэраў узьняў замест сцяга сваю джынсавую куртку.

«Шмат маладых людзей, якія хочуць прадэманстраваць свой пратэст у дачыненьні да рэжыму, апранае нешта джынсавае. Апрача таго, з 16-га кастрычніка кожны месяц а 20.00 гадзіне людзі ў Беларусі выключаюць сьвятло й ставяць на падаконьніках сьвечкі. У гэты час па ўсім сьвеце мы арганізоўваем дэманстрацыі падтрымкі,» – расказвае Антось Цялежнікаў – студэнт зь Беларусі, які вучыцца ў Польшчы.

У лістападзе пад будынак Сэйму прыйшло толькі некалькі дзясяткаў асобаў. Гэта, паводле Яцка Кастэлянца, які дапамагаў арганізаваць акцыі ў падтрымку «аранжавай рэвалюцыі» ва Ўкраіне, сапраўды мала. У лістападзе ён разам з калегамі ўдзельнічаў у мерапрыемстве з нагоды адзначэньня 15-годзьдзя існаваньня нелегальнага Беларускага ліцэя. Тады яны вырашылі дапамагчы беларусам і кожны 16-ы дзень месяца праводзіць маніфэстацыі. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Учора Кастэлянец прасядзеў увесь дзень, тэлефануючы СМІ. Іншыя займаліся расклейваньнем плякатаў у горадзе. У акцыю ўключыліся таксама ўкраінцы, якія жывуць у Варшаве.

«Мы прыходзілі на дэманстрацыі ў падтрымку «аранжавай рэвалюцыі», цяпер украінцы прыйдуць на нашую «джынсавую» рэвалюцыю. У нас рэжым больш жорсткі, чым быў ва Ўкраіне. Беларусы павінны ведаць, што яны не адні. Трэба прыйсьці ў пятніцу і ўзяць з сабою сьвечкі,» – запрашае Антось Цялежнікаў у размове з журналістам цэнтрысцкага выданьня «Gazeta Wyborcza» .

У сваю чаргу прэстыжнае польскае выданьне «Rzeczpospolita» дадае, што падчас дэманстрацыі яе ўдзельнікі намерваюцца перадаць прадстаўніком Сэйму пэтыцыю, якая заклікае польскія ўлады да большага заангажаваньня ў абарону свабоды слова й дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі.

«Ля Бэльвэдэру дэманстранты пройдуць да Амбасады Рэспублікі Беларусь і перададуць зьмест пэтыцыі амбасадару. А 19-й гадзіне, як і ў Беларусі, мы запалім сьвечкі салідарнасьці. Пазьней адбудзецца «ўкраінская частка», прысьвечаная гадавіне «аранжавай рэвалюцыі», – паясьніла Катажына Чапутовіч, суарганізатарка акцыі.

Пасьля заканчэньня дэманстрацыі ў студэнцкім «Клюбе Мэдыка» адбудзецца бясплатны канцэрт гурту «Сцяна» – інфармуе прэстыжнае выданьне «Rzeczpospolita».




напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: