Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 1718
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыі салідарнасьці адбыліся ў Польшчы
11:10, 17/12/2005

16 сьнежня ў дзевяці гарадох Польшчы адбыліся акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю.

Варшава

Нягледзячы на кепскае надвор’е – моцны снег, у цэнтры Варшавы каля прэзыдэнцкаага палацу Бэльвэлэр сабралося каля 300 чалавек: беларусаў, палякаў, украінцаў. Акцыя пачалася з песняў беларускіх і польскіх рок гуртоў – дыджэем быў вядомы польскі шоў-мэн – Роберт Ляшчынскі. Пасля адбыліся выступы удзельнікаў акцыі дый гасьцей.

На акцыю прыбыў віцэ-спікер польскага Сэйму – Браніслаў Комароўскі, якому была ўручана петыцыя ад арганізатараў акцыі – “Звяза ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”, студэнцкай ініцыятывы “Вольная Беларусь” і арганізацыі “Наш выбар – Украіна”. Віцэ спікер польскага Сэйму у сваей прамове паабяцаў, што Беларусь не застанецца сам на сам у такой складанай сітуацыі, якая есьць зараз у краіне.

Пасля калона рушыла пад бел-чырвона-белымі, украінскімі, польскімі сцягамі па праспекту Уяздоўскім, а 19 гадзіне па польскаму часу (а 20 гадзіне па беларускаму) удзельнікі акцыі запалілі свечкі салідарнасьці з Беларусю.

Марш скончыўся пад украінскай амбасадай, дзе былі ўзгаданы падзеі гадавой даўніны на Украіне Да удзельнікаў выйшаў намеснік амбасадара Украіны – Андрій Дышчыца, а таксама літоўскі віцэ-амбасадар – Ёнас Мажэйка, якім была уручана петыцыя-зварот да украінскіх і літоўскіх уладаў з просьбай аб больш эфектыўнай і канкрэтнай дапамозе беларускай апазыцыі.

“Сення Украіна – заўтра Беларусь” – загучаў пад украінскай амбасадай лезунг.

Пасля ў адным з варшаўскіх клюбаў адбыўся канцэрт гурту “Сьцяна” з Берасьця ў рамках Дня салідарнасьці.







Віцэ-спікер польскага Сэйму – Браніслаў Комароўскі




Люблін

У цэнтры Любліна сабралося каля 30 чалавек. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улеткі заклікаючыя далучыцца да акцыі салідарнасьці з Беларусю. Некаторыя удзельнікі акцыі мелі завязаныя белымі лентамі вусна, сымбалізуючы адсутнасьць свабоды слова ў Беларусі.










Кракаў

У Кракаве у акцыі прыняла удзел каля 50 чалавек, сярод якіх былі былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч і зансавальнік Звязу палякаў Беларусі - Тадэвуш Гавін.







Лодзь

Каля двух дзясяткаў беларусаў і палякаў запаліла свечкі салідарнасьці з Беларусю, з якіх пазней быў складзена лічба 16.

Беласток

У Беластоку каля 50 чалавек прынялі ўдзел у чытанні малітвы а таксама былі запаленыя белыя і чырвоныя свечкі.








Познань

У Познані некалькі дзясяткаў чалавек утварылі жывы лацуг з свечкамі і партрэтамі зніклых беларускіх палітыкаў.

Падобныя акцыі адбыліся таксама ў Вроцлаве, Гожаве Велькапольскім, Торуні ды іншых.

Паводле арганізатараў акцыяў, абвяшчэньне датэрміновых выбараў паўплывае на тое, што колькасьць удзельнікаў такіх акцыяў будзе імкліва павялічвацца.







напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: