Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Павал Cевярынец патрапіў у аварыю 17:01, 19/12/2005
Машына, на якой адзін з лідараў “Маладога Фронту”, палітвязень Павал Севярынец дабіраўся з Віцебску ў вёску Малое Сітна Віцебскай вобласці, дзе ён адбывае пакараньне, зьляцела ў адхон і перакулілася.
Гэта адбылося з-за вельмі слізкага дарожнага пакрыцьця ад мястэчка Брэтунь да Малога Сітна. Кіроўца-маладафронтавец Кастусь Смолікаў не зправіўся з кіраваньнем і машыну выкінула ў адхон. Ніхто з пасажыраў сур’ёзна не пацярпеў, паведаміла прэс-служба “Маладога Фронту”.