Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Белгазета»: няма газэтаў — няма праблемы
11:00, 19/12/2005, «Наша Ніва»

Неўключэньне ў падпісны каталёг шаснаццаці незалежных газэтаў і выгнаньне іх з «Саюздруку» — адна з найважнейшых падзеяў лістапада-сьнежня. Дзяржаўная прэса пра яе, зразумела, ні словам не абмовілася. Зьвернем ўвагу, што сытуацыю цалкам замаўчала і «Белгазета».

Намесьнік галоўнага рэдактара Канстанцін Міхееў адмовіўся камэнтаваць, спаслаўшыся, што паўтара месяца хварэў. Ягоны калега Віктар Марціновіч патлумачыў, што ня мае паўнамоцтваў камэнтаваць рэдакцыйную палітыку, параіўшы зьвярнуцца да галоўнага рэдактара. Ігар Высоцкі, галоўны рэдактар: «Усё гэта хлусьня. Мы пісалі пра татальную зачыстку інфармацыйнай прасторы некалькі тыдняў таму. Ня памятаю, хто з журналістаў пісаў». Мы шукалі: тры нумары таму знайшліся гутаркі з Паўлам Якубовічам і Рамуальдам Уланам пра агульныя праблемы з свабодай прэсы, пра ўсё харошае. Без інфармацыі, аднак.

Гэта ня першы выпадак, калі «Белгазета» абыходзіць вострыя тэмы. Былая супрацоўніца «Белгазеты» Ірына Чарняўка з скрухаю ўспамінае: «Падчас працы я сутыкалася з выпадкамі, калі матэрыялы пра перасьлед журналістаў незалежных выданьняў ці пра сытуацыі зь Леванеўскім, Борыс не друкаваліся. Галоўны рэдактар такое ігнараваньне тлумачыў «адсутнасьцю інтарэсу ў чытачоў да тэмы». Для журналісткі такі падыход быў непрымальны, і яна спыніла супрацоўніцтва з выданьнем.

«Новая назва — старыя прынцыпы», як гаворыць рэкляма выданьня.

Сама «Белгазета» праблемаў з распаўсюдам праз падпіску ці шапікі ня мае.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: