Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Партнэрства» 10:12, 19/12/2005
17 снежня ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна прывезьлі лідэра грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства” Міколу Астрэйку. Яшчэ 29 кастрычніка яго затрымалі разам з 70 сябрамі ўстаноўчай канфэрэнцыі супрацоўнікі спэцназу. Маскоўскі суд прысудзіў тады Міколу Астрэйку 15 сутак арышту. Па 15 сутак атрымалі і ягоныя намесьнікі - Эніра Браніцкая і Аляксандар Бондараў. Пазьней Міколу Астрэйку са спецпрыёмніка-разьмеркавальніка хуткая дапамога завезла ў шпіталь.
Цяпер, калі Мікола Астрэйка паправіўся, супрацоўнікі міліцыі наведалі яго дома, калі там нікога з родных не было, і забралі яго ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік. Як стала вядома “Радыё Свабода” ад супрацоўнікаў гэтай установы, Мікола Астрэйка мусіць адседзець яшчэ 11 сутак, якія ён не адседзеў з тых 15-ці.
Сябры Міколы Астрэйкі кажуць, што гэта вельмі сымбалічна, калі лідэра арганізацыі, якая займаецца выключна назіраньнем за выбарамі, арыштавалі на другі дзень пасьля абвяшчэньня аб старце выбарчай кампаніі.