Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Краўчанка, Машэрава, Ярашук адмовіліся ад прэзыдэнцкіх амбіцый 17:25, 19/12/2005
Шэраг вядомых палітыкаў, пра якіх у Беларусі гаварылі як пра патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, заявілі «Радыё Свабода», што ня будуць браць удзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі.
Пятро Краўчанка адразу пасьля абвяшчэньня выбараў не выключаў свайго ўдзелу ў іх, але сёньня заявіў, што ня бачыць у гэтым сэнсу. “Гэта ня мой палітычны такт, я рыхтаваўся сур’ёзна, думаў пра гэта, але раблю паўзу”, — зазначыў спадар Краўчанка.
Натальля Машэрава, якая падчас мінулых выбараў рэгістравала ініцыятыўную групу, цяпер ня мае жаданьня ўдзельнічаць у кампаніі. Яна заявіла, што не зьбіраецца “гуляць паводле існых правілаў, браць удзел у распрацаваным уладай сцэнары”.
Прафсаюзны лідэр Аляксандар Ярашук назваў цяперашнюю перадвыбарчую кампанію “фарсам зь перадвызначаным вынікам”, у якім яму няма сэнсу браць удзелу.
Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас і былы сьпікер «савету рэспублікі» акадэмік Аляксандар Вайтовіч зазначылі, што канчатковага рашэньня аб магчымасьці свайго ўдзелу ў выбачай кампаніі яшчэ не прынялі, але, хутчэй за ўсё, яно будзе адмоўным.