Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Freedom House»: Беларусь побач з Паўночнай Карэяй і Кубай
10:26, 20/12/2005

19 снежня праваабарончая арганізацыя “Freedom House”, няўрадавая арганізацыя з штаб-кватэрай у ЗША, апублікавала гадавую справаздачу аб сытуацыі ў галіне палітычных і грамадзянскіх правоў ва ўсім сьвеце. Справаздача падрыхтаваная палітыкамі, журналістамі, навукоўцамі і дасьледчыкамі ахоплівае амаль 200 краінаў і рэгіёнаў сьвету. Паводле дакумэнту, бягучы год ў сэнсе агульнага стану свабоды ў сьвеце найболей пасьпяховы з 1978 году, з таго часу, як “Freedom House” пачала публікаваць справаздачы, аднак Беларусь застаецца несвабоднай краінай.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, для ацэнкі палітычных і грамадзянскіх правоў “Freedom House” скарыстоўвае шкалу ад 1 да 7 балаў. Да найгоршых з найгоршых залічаныя Куба, Паўночная Карэя, Лібія, Судан і Сырыя. Што тычыцца Беларусі, дык паводле “Freedom House”, яшчэ ў 1995 годзе яна была залічаная да “часткова свабодных”. З 1996 да 2004 году Беларусь штогод атрымлівала статус несвабоднай краіны. Летась “Freedom House” паставіла Беларусі шасьцёрку. Цяпер ад апошняга месца Беларусь аддзяляе толькі адзін бал.

Варта зьвярнуць увагу на зьмены, якія адбыліся ў суседніх зь Беларусьсю краінах. Упершыню сёлета “Freedom House” палічыла свабоднай Украіну. Аднак паводле аднаго з аўтараў справаздачы, да гэтага ў асноўным спрычынілася “Аранжавая рэвалюцыя”, а не ўкраінскія ўлады, хаця ў параўнаньні зь мінулым годам выразна палепшылася сытуацыя ў галіне свабоды мэдыяў.

Затое, паводле “Freedom House”, значна горшая сытуацыя ў суседняй Расеі. Яшчэ летась упершыню з часу распаду Савецкага Саюзу Расея атрымала статус несвабоднай. Пад кіраўніцтвам Уладзімера Пуціна Расея і ўласна Крэмль узмацніў ціск на палітычныя партыі, мас-мэдыі, і краіна паступова рухаецца ў кірунку да аўтарытарнага кіраваньня – лічаць экспэрты “Freedom House”.

З дванаццаці былых савецкіх рэспублік, за выключэньнем балтыйскіх дзяржаваў, паводле справаздачы, чатыры краіны часткова свабодныя, а 7 несвабодныя. За мінулы год сытуацыя ў галіне свабоды пагоршылася ў прыватнасьці ў цэнтральна-азіяцкіх і каўкаскіх рэспубліках, прычым найгорш яна ацэненая ва Ўзбэкістане.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: