Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыя прапануе ўвесьці візавыя санкцыі супраць шэфа КДБ
10:21, 20/12/2005

На паседжаньні Палітычнай рады апазыцыйнай кааліцыі на чале з кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам быў ухвалены зварот да міжнароднай супольнасьці, буйных дзяржаваў сьвету і міжнародных арганізацыяў, у якім апазыцыя прапануе ўвесьці візавыя санкцыі супраць аўтараў паправак у Крымінальны кодэкс.

Як паведаміў «Радыё Свабода» сябра Палітрады Анатоль Лябедзька, зварот накіраваны да краінаў “вялікай васьмёркі” і сяброў Рады Бясьпекі ААН з прапановай ініцыяваць разгляд сытуацыі ў Беларусі на сваіх паседжаньнях.

Акрамя таго Палітрада аб’яднанай апазыцыі зьвярнулася да краінаў Эўразьвязу з прапановай увесьці візавыя санкцыі ў дачыненьні да тых, хто ініцыяваў і прымаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс наконт адказнасьці за дыскрэдытацыю дзяржавы і органаў улады.

“Там маецца на ўвазе Натальля Пяткевіч, якая рыхтавала гэтае пытаньне ў прэзыдэнцкай адміністрацыі, Сьцяпан Сухарэнка, кіраўнік КДБ, і два кіраўнікі палатаў «нацыянальнага сходу”, -- патлумачыў Анатоль Лябедзька, каго канкрэтна яны маюць на ўвазе.

Акрамя таго, беларуская апазыцыя заклікала Эўразьвяз, Эўрапарлямэнт, Парлямэнцкія асамблеі Рады Эўропы і АБСЭ правесьці міжнародную канфэрэнцыю па Беларусі, на якіх маглі б быць выказаныя ўмовы, у якіх павінны адбывацца прэзыдэнцкія выбары.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: