Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя спужалася налепак з лічбай «16»
14:55, 21/12/2005

Рада Сьветлагорскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) атрымала адказ начальніка мясцовага аддзела ўнутраных справаў на адкрытую заяву адносна агляду кватэры Вадзіма Богдана - сябра рэспубліканскай рады ТБМ. Сярод выданьняў, якія, на меркаваньне начальніка міліцыі, былі накіраваныя “на ўчыненьне страты дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку” - налепкі з лічбай “16”. 16 дня кожнага месяца, нагадаем, у Беларусі праходзяць Дні беларускай салідарнасці.

Заява была прынятая 17 лістапада на паседжаньні Сьветлагорскай рады ТБМ з нагоды таго, што пры правядзеньні агляду кватэры супрацоўнікі міліцыі абвінавачвалі Вадзіма у фашысцкіх поглядах, а фрагмэнт беларускага арнамэнту назвалі фашысцкай сімволікай. У заяве таксама адзначалася, што на В. Богдана ў міліцыі аказваўся націск пры ўзяцьці ў яго тлумачэньняў. Дакладнасьць усіх зьвестак, уключаных у заяву, была пацьцьверджаная В. Богданам - заява абмяркоўвалася і прымалася ў яго прысутнасьці.

У адказе М. М. Раговіча - начальніка раённага аддзела міліцыі, у прыватнасьці, гаворыцца: “У сувязі з заявай старшыні рады Сьветлагорскай раённай арганізацыі ТБМ Масьлюкова Т. В. паведамляю, што 11.11.2005 г. у апэратыўна-дзяжурную службу РАУС па тэлефону паступіла паведамленьне аб тым, што з кватэры (называецца адрас) зыходзіць пах, які характэрны для вырабу наркотыкаў. На думку тэлефанаваўшага, у кватэры вырабляліся наркотыкі. Для праверкі гэтага паведамленьня была накіраваная група супрацоўнікаў міліцыі, якія адпаведна з дзеючым заканадаўствам РБ ўвайшлі ў кватэру.”

Пры вонкавым аглядзе кватэры, адзначаецца далей у адказе, супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя друкаваныя выданьні, у якіх апісвалася дзейнасьць руху "Зубр", налепкі з лічбай "16" і з надпісам "Сёньня Украіна - заўтра Беларусь", а таксама сьпіс адрасоў службовых асоб раёну. “З прычыны таго, што зьмест друкаванай прадукцыі накіраваны на ўчыненьне страты дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, супрацоўнікамі міліцыі было прынята рашэньне аб канфіскацыі друкаванай прадукцыі. У адносінах да Богдана В. М. быў складзены пратакол аб адміністратыйным правапарушэньні па арт. 167-10 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях РБ” – паведамляе начальнік міліцыі.

Ніякага націску на В. Богдана супрацоўнікі міліцыі, лічыць начальнік, не аказвалі. Як адзначаецца ў адказе, па просьбе В. Богдана з дадзенымі матэрыяламі быў азнаёмлены прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту, які, на меркаваньне начальніка міліцыі, парушэньняў заканадаўства не выявіў. В. Богдана ніхто з міліцыянтаў, гаворыцца ў адказе, у фашысцкіх поглядах не абвінавачваў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: