Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзярждэпартамэнт ЗША папярэджвае кіраўніцтва Беларусі 10:14, 21/12/2005
Злучаныя Штаты Амерыкі спадзяюцца і чакаюць, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, прызначаныя на 19 сакавіка, будуць свабодныя і справядлівыя, у поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязаньнямі Беларусі й нормамі АБСЭ. Аб гэтым “Радыё Свабода” паведаміла прэсавая сакратар аддзелу Эўразіі Дзярждэпартамэнту ЗША Джэры Кенэр.
Аднак ЗША ўжо зараз маюць сур’ёзныя сумненьні, што гэтыя выбары могуць быць вольныя і справядлівыя. Гэтыя сумненьні базуюцца на заганным досьведзе папярэдніх выбараў і галасаваньняў, у тым ліку і рэфэрэндуму ў кастрычніку 2004 году, які зьняў абмежаваньні тэрмінаў для Аляксандра Лукашэнкі.
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту сказала, што ЗША хочуць як мага раней бачыць запрашэньне назіральнікам АБСЭ і будуць пільна сачыць за ўсім працэсам выбараў у Беларусі.
“Чарговыя заганныя выбары пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы для адносінаў паміж беларускім кіраўніцтвам і сусьветнай супольнасьцю дэмакратый”, – заявіла прэс-прадстаўніца міжнароднага ведамства ЗША.