Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Івашкевіч: Пэрспэктыва — гэта змаганьне за дэмакратычны шлях разьвіцьця
11:34, 21/12/2005

Якія падзеі 2005 году сталіся найбольш значнымі ў жыцьці краіны? Што было найлепшым і найгоршым? Якія пэрспэктывы чакаюць Беларусь у найбліжэйшай будучыні? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

-- Якую падзею 2005 году ў жыцьці краіны вы лічыце найлепшай і найгоршай?

-- У пляне палітычным лічу, што галоўнай падзеяй году быў Кангрэс дэмакратычных сілаў і абраньне адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча. У пляне культурным — гэта спэктакль Мікалая Пінігіна “Сымон-музыка”. Сярод адмоўных падзеяў найгоршым было прыняцьцё закону аб крымінальнай адказнасьці за распаўсюд хлусьлівых зьвестак пра рэжым. А таксама пазбаўленьне ўсіх незалежных газэтаў магчымасьці карыстацца кіёскамі “Саюздруку” і падпіскай празь “Белпошту”.

-- І якімі вам бачацца пэрспэктывы найбліжэйшага часу?

-- Пэрспэктывы для краіны — гэта змаганьне за дэмакратычны шлях разьвіцьця. Наколькі яно будзе вострым, наколькі яно будзе хуткім — залежыць ад сьпеласьці грамадзтва і ад актыўнасьці тых людзей, якія лічаць сябе дэмакратамі. Урэшце свабода і дэмакратыя перамогуць — іншая справа, колькі кожны з нас пражыве ў гэтай дыктатуры і якія ахвяры мы панясем, калі не памяняем сытуацыі ў наступным годзе. Ад кожнага з нас, хто хоча пераменаў, залежыць, ці будуць тыя перамены, ці яшчэ нейкі час будзем жыць у сытуацыі маральна-псыхалягічнага дыскамфорту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: