Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Стан Мікалая Аўтуховіча па-ранейшаму цяжкі
10:33, 22/12/2005

21 снежня прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, які знаходзіцца ў Менску ў рэспубліканскім турэмным шпіталі, ваўкавыскія сябры перадалі ваду і мёд. Паводле аднаго зь іх — Уладзіміра Асіпенкі, ім сказалі, што стан арыштаванага прадпрымальніка застаецца цяжкім.

Гарбатай зь мёдам Мікалай Аўтуховіч спрабуе крыху падтрымаць свой стан. Аднак паводле праваслаўнага сьвятара айца Сергія, які паспавядаў яго ўчора, прадпрымальнік вельмі значна схуднеў і выглядае кепска. У Мікалая Аўтуховіча істотна пагоршыўся зрок, ён папрасіў каб яму перадалі “Эвангельле”, але надрукаванае вялікімі літарамі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Нагадаем, прадпрымальніка абвінавачваюць у няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры, аднак ён лічыць сябе невінаватым, спасылаючыся на тое, што працаваў адкрыта. Ён пратэстуе супраць свайго арышту і крымінальнай справы, гаворыць, што не жадае апынуцца ў турме настала. А тым часам яму пагражае зьняволеньне ад трох да сямі гадоў.

Пасьля заканчэньня сьледзтва Мікалай Аўтуховіч прасіў выпусьціць яго са сьледчага ізалятара з падпіскай аб нявыезьдзе, каб ён мог падлячыцца пасьля працяглай галадоўкі і падрыхтавацца да суду. Аднак замест гэтага яму працягнулі тэрмін знаходжаньня пад вартай да 14 студзеня. Ён прызнаўся сьвятару, што можа не дажыць нават да свайго дня нараджэньня. 7 студзеня Мікалаю Аўтуховічу споўняцца 43 гады.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: