Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валдыс Біркаўс: «Эра Лукашэнкі прыходзіць к канцу» 14:15, 22/12/2005
“Эра Лукашэнкі прыходзіць к канцу”, -- лічыць адзін з аўтараў праекту Дэклярацыі аб незалежнасьці Латыскай Рэспублікі, прэм`ер-міністар Латвіі ў 1993-1994 гадах, міністар замежных справаў Латвіі ў пяці ўрадах Валдыс Біркаўс. "Я быў бы шчасьлівы, каб Лукашэнка кіраваўся кніжкай, якую я перадаў свайму сябру Міхаілу Марынічу, які цяпер у турме. Гэта кніга Фукуямы "Канец гісторыі". Навуковец зрабіў глыбокае і моцнае дасьледаваньне, што адбываецца ў сьвеце і зрабіў выснову: любы рэжым, аўтарытарны ці арганізаваныя іншым спосабам рэжымы, у выніку прыходзіць да лібэральных дэмакратыяў. Гэта так натуральна для людзей адчуваць сябе свабоднымі. Свабодна гаварыць, выражаць свае жаданьні, не азірацца ўвесь час - хто вакол мяне, можа, мяне арыштуюць. Гэтыя пачуцьці надзвычай важныя", -- заявіў Валдыс Біркаўс “Радыё Свабода”, рассказваючы аб сваім бачаньні разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі.