Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вінцук Вячорка: «Зімоўскі вярнуўся пад фанфары сталінскіх аркестраў»
10:20, 23/12/2005

У Менску працягваецца рэфармаваньне ідэалягічнай вэртыкалі. Учора ўвечары адбыліся чарговыя кадравыя перастаноўкі. Былы старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай кампаніі Уладзімер Мацьвяйчук прызначаны міністрам культуры. Яго месца заступіў Аляксандр Зімоўскі. “Зімоўскі паказаў сябе як арганізатар адпаведных кампаніяў, адпаведнага паху. І зараз ён зноўку спатрэбіўся. На гэты раз як кіраўнік так званага першага каналу. Усё лягічна. Зімоўскі вярнуўся пад фанфары сталінскіх аркестраў, пад фільм, які на БТ ухваляе Сталіна. Усё абсалютна заканамерна. Але лічыць, што дзякуючы гэтаму беларускае тэлебачаньне набудзе новае дыханьне, я мяркую, абсалютна наіўна. Бальшыня беларусаў , ставяць касьмічныя талеркі на дахі. Для таго, каб гэта ня глядзець”, -- заявіў “Радыё Свабода” лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Вядомы беларускі паэт Геннадзь Бураўкін, які раней таксама ўзначальваў тэлебачаньне лічыць:

“За гэтымі перастаноўкамі відавочна тое, што на вельмі адказныя інфармацыйныя і ідэалягічныя пасады прызначаюцца правераныя служэньнем адпаведным інстытутам улады. Ну і ў пэўным сэнсе людзі дасьведчаныя. У якіх ёсьць досьвед менавіта ў гэтай галіне. Таму што прызначэньне папярэдняга кіраўніка БТ было дзіўным і непрафэсійным. А цяпер прыходзяць людзі, якія ўсё-такі ведаюць тэлевізійнае вяшчаньне, як працуе гэтая сыстэма. Іншая справа, што гэта бясспрэчнае, я так лічу, умацаваньне патрэбных уладзе пазыцый”.

У сваю чаргу намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі разглядае кадравую мітусьню, як відавочную слабасьць цяперашняй улады”.

“Улада засьведчыла, што ўжо ня здольная кіраваць краінай нармальнымі сродкамі. Маю на увазе шэраг падзеяў, як, напрыклад такіх, як прыняцьце паправак у Крымінальны кодэкс. Людзям забараняюць гаварыць тое, што яны думаюць. Гэта і ўзмацненьне так званай ідэалягічнай вэртыкалі, якая адлюстроўвае страх перад грамадзтвам зь боку ўлады. Улада, наагул, баіцца, што людзі могуць ня тое штосьці сказаць і хоча насадзіць страху. Але гэта нас ня спыніць”, -- упэўнены палітык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: