Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Аўтуховіч – у ваўкавыскім шпіталі
10:24, 28/12/2005

27 сьнежня ўвечары прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча прывезьлі ў Ваўкавыск зь Менску з рэспубліканскага турэмнага шпіталя. Цягам 74 дзён ён праводзіў галадоўку спачатку ў гарадзенскай турме, затым — у турэмным шпіталі, пратэстуючы супраць свайго арышту. Гарадзенская абласная пракуратура зьмяніла Аўтуховічу меру стрыманьня, знаходжаньне пад вартай яму замянілі на хатні арышт, паведаміла “Радыё Свабода”.

Мікалая Аўтуховіча у Ваўкавыску даставілі ў прыёмны пакой раённага шпіталя. Ён сам пра гэта папрасіў, каб яго абсьледавалі, і каб доктар-дыетоляг параіў яму, як паступова выходзіць з галадоўкі, якая працягвалася 74 дні.

Мікалаю Аўтуховічу далі паразмаўляць з роднымі і сябрамі, але зусім нядоўга. Паводле ягонага сябра Ўладзімера Асіпенкі, ён вельмі схуднеў, на выгляд, магчыма, кіляграмаў на 30. Галадоўнік прызнаўся, што даволі цяжка перанес пераезд зь Менску з рэспубліканскага турэмнага шпіталя, таму яму хочацца адпачыць. Паводле Ўладзімера Асіпенкі, у райбальніцы ў гэты момант знаходзіліся два міліцыянты.

Якімі дакладна будуць умовы хатняга арышту — пакуль невядома, паколькі адвакат Аўтуховіча Галіна Іванова ня бачыла пракурорскай пастановы наконт зьмены меры стрыманьня.

Мікалай Аўтуховіч пакуль застанецца ў ваўкавыскім шпіталі, сёння яго абсьледуюць дактары. Зь ім дазволілі застацца ягонай дачцэ.

Фота svaboda.org

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: