Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пікет у падтрымку «Intex-press» не дазволілі 12:31, 28/12/2005
Адмовай адказаў Баранавіцкі гарвыканкам на заяву аб правядзенні 29 снежня пікету ў падтрымку недзяржаўнай газеты "Intex-press", якая была выключана з падпіснога каталогу на 2006 год.
Як паведамляе БАЖ, жыхары Баранавіч Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Карней Пятровіч прасілі гарвыканкам дазволіць ім правесці пікет каля цэнтральнага вузла сувязі. Планавалася, што ў акцыі возьме ўдзел каля 30 чалавек. Сваю адмову Баранавіцкі гарвыканкам аргументаваў найперш тым, што, паводле рашэння гарвыканкама ад 1998 года, пікеты ў горадзе можна праводзіць толькі ў старым і маладым парках. Па-другое, да заявы арганізатараў пікету не было прыкладзена пісьмовага абавязальніцтва захоўваць грамадскі парадак падчас мерапрыемства.
Як зазначыў Віктар Сырыца, у бліжэйшы час ён мае намер падаць яшчэ адну заяву на пікет, якая будзе адпавядаць усім патрабаванням гарвыканкама.