Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыянты шукаюць «джынсавую сымболіку»
10:27, 28/12/2005

Намесьнік начальніка Сьветлагорскага райаддзелу міліцыі маёр Пётра Зыкун азнаёміў грамадзкага актывіста Тэльмана Масьлюкова з пратаколам адміністратыўнага парушэньня, складзенага па выніках ператрусу кватэры. Паводле міліцыі, ён падазраваўся ў захоўваньні зброі і наркотыкаў. У пратаколе міліцыянты запісала Масьлюкову наступнае абвінавачваньне: “Прывёз зь Менску друкаваныя выданьні з заклікамі незарэгістраванай арганізацыі “Зубр” і такім чынам дзейнічаў ад імя незарэгістраванай палітычнай арганізацыі”.

Ператрус кватэры спадара Маслюкова міліцыянты ўчынілі 2 сьнежня з прычыны “падазрэньня ў захоўваньні зброі і наркотыкаў”.

Міліцыянты забралі тады два капіявальныя апараты (адзін зь іх быў пасьля вернуты), пяць кампакт-дыскаў, чатыры кнігі ды розныя друкаваныя выданьні, у тым ліку і брашуру з рэзалюцыяй ААН пра правы чалавека ў Беларусі.

З усяго вынятага парушэньне беларускага заканадаўства міліцыянты згледзелі толькі ў інфармацыйных бюлетэнях “16”, прысьвечаных Дню беларускай салідарнасьці. У бюлетэні надрукаваны матэрыял за подпісам арганізацыі “Зубр” пра тое, што джынсавая вопратка і джынсавая атрыбутыка сталі ў Беларусі сымбалямі імкненьня да свабоды.

Застаецца пытаньнем: ці будуць абвінавачвацца ў “дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі” і ўсе тыя, хто носіць джынсавую вопратку?


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: