Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пяцёра апазіцыянераў атрымалі штрафы ў Віцебску 11:23, 29/12/2005
28 сьнежня судзьдзя суду Кастрыцніцкага раёна Віцебску Валянціна Міхасёва вынесла рашэньне па адміністратыўнай справе, згодна з якой пяцёра віцебцанаў атрымалі штраф у памеры 20 базавых велічыняў па артыкуле 167-1 (несанкцыянаваны пікет).
10 сьнежня віцябчане ўдзельнічалі ў акцыі ў падтрымку газеты "Віцебскі кур`ер", калі на плошчы проста чыталі ўслых гэтую газету: Гаўруцікаў Аляксей, Смолікаў Канстанцін, Караткевіч Зьміцер, Самкаела Кацярына, Цераш Іван і Аляксандра. Справа Дарафеева Аляксандра адкладзеная, бо ён знаходзіцца ў сталічным СІЗА.