Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Следства ў справе супраць актывістаў Саюза палякаў працягнута яшчэ на месяц
14:17, 29/12/2005

Генеральная пракуратура працягнула яшчэ на месяц следства ў крымінальнай справе аб запалохванні дырэктара шчучынскага Польскага дому Віктара Богдана. Следства доўжыцца ўжо чатыры месяцы, падазраванымі ў справе з’яўляюцца намеснікі старшыні не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжалікі Борыс Юзаф Пажэцкі і Веслаў Кеўляк, а таксама журналісты Анджэй Пісальнік і Андрэй Пачобут. Нядаўна справу перадалі з Шчучынскай раённай міліцыі ў Гарадзенскую абласную.

Паводле Андрэя Пачобута, пэўна ўлады не плануюць судовага працэсу над імі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і тым жа часам яны не хочуць спыняць справу, каб трымаць усіх чатырох падазраваных у напружанні, абмяжоўваць іхнія дзеянні, – паведамляе радыё Свабода. У сувязі з расследаваннем ім скасаваны ў пашпартах штамп аб дазволе выезду ва ўсе краіны свету.

Як паведамляе ПАГОНЯ, крымінальная справа датычыць артыкула 185, у якім гаворыцца аб змушэнні да нейкіх дзеянняў і прадугледжвае пакаранне — да двух гадоў абмежавання волі. Спадар Богдан сцвярджае, што прадстаўнікі Саюза палякаў з Гродна змушалі яго пакінуць пасаду. У ліпені яны прыяжджалі да яго з мэтай праверыць, адкуль у Дома польскага мільённыя даўгі, але спадар Богдан адмовіўся прадставіць ім фінансавую дакументацыю. У канфлікце вакол СПБ ён ад пачатку займаў праўладны бок і лічыў кіраўніцтва Саюза на чале з Борыс нелегітымным.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: