Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За два месяца ў турме Мікалай Аўтуховіч страціў амаль 40 кіляграмаў 10:46, 29/12/2005
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч пачаў пры дапамозе доктара-дыетоляга выходзіць з галадоўкі. У тэрапэўтычным аддзяленьні раённага шпіталя знаходзіцца міліцыянт, паколькі кантакты Аўтуховіча моцна абмежаваны паводле ўмоваў хатняга арышту.
Сябры і сваякі Аўтуховіча вельмі радыя, што яго выпусьцілі з-пад арышту, і ён зможа быць дома. Яны радуюцца гэтаму як маленькай перамозе.
Мікалай Аўтуховіч цяпер будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам. У пастанове гаворыцца, што яму нельга размаўляць па тэлефоне, выходзіць з дому, а пакуль ён будзе знаходзіцца ў шпіталі. Ён мае права кантактаваць толькі з блізкімі і роднымі, усталёўваецца назіраньне за ім. У шпіталі, напрыклад, адмыслова знаходзіцца міліцыянт.
За час галадоўкі прадпрымальнік страціў 38 кіляграмаў: цяпер ён важыць 68, а раней меў вагу 106 кіляграмаў, паведаміла «Радыё Свабода”.
Нагадаем, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч абвясьціў галадоўку за кратамі, пратэстуючы супраць свайго арышту. Яго абвінавачваюць ва ухіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня, з канфіскацыяй маёмасьці альбо безь яе. Сьледзтва па справе скончана, а тэрмін утрыманьня пад вартай для Аўтуховіча працягнуты да 14 студзеня.